Армузскі праліў
Армузскі праліў? | |
---|---|
перс.: تنگهٔ هرمز араб. مضيق هرمز | |
Размяшчэнне | |
26°36′ пн. ш. 56°30′ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Армузскі праліў (араб. مضيق هرمز — Madīq Hurmuz, перс.: تنگه هرمز — Tangeh-ye Hormoz) — праліў, які злучае Аманскі заліў на паўднёвым усходзе з Персідскім залівам на паўднёвым захадзе. Паўночнае ўзбярэжжа належыць Ірану, а паўднёвае — Аб’яднаным Арабскім Эміратам і паўанклаву Амана. Праліў мае даўжыню 195 кіламетраў, а самае вузкае месца праліва каля 54 кіламетраў (29 марскіх міль). Пераважная глыбіня 50-70 метраў, максімальна дасягае 229 метраў. Праліў падзелены на два транспартныя каналы шырынёю каля 2,5 кіламетраў кожны, аддзеленыя паміж сабою буфернай зонай у 5 кіламетраў. На дадзены момант праліў з’яўляецца адзіным марскім шляхам, які дазваляе экспарціраваць арабскія газ і нафту ў іншыя краіны, у тым ліку ў ЗША.
Пагроза блакавання канала для вывазу нафту Іранам у адказ на новыя санкцыі ЗША
[правіць | правіць зыходнік]27 снежня 2011 года першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Рэзы-Рахімі (Mohammad-Reza Rahimi) выступіў з крытыкаю падрыхтаваных новых эканамічных санкцыяў ЗША і заявіў, што ў адказ на любы ціск яго краіна адкажа блакаваннем паставак нафты праз Армузскі праліў, праз які праходзіць прыкладна адна пятая ўсіх сусветных паставак нафты[1]. Яшчэ 30 чэрвеня 2008 года віцэ-адмірал Кевін Дж. Косгрыф, камандзір 5-га флота ЗША, які размешчаны ў Бахрэйне, заўважыў: штодня праз Армузскі праліў праходзіць 25 мільёнаў барэляў нафты, што эквівалентна 3 мільярдам долараў[2]. Пад канец 2011 года амаль адначасова з прыняццем новых санкцыяў ЗША і ЕС супраць Цэнтральнага банка Ірана, праз які ідзе аплочванне за прададзеную ім нафту, ў Армузскім праліве ВМС Ірана пачалі вялікія вучэнні. Гэта выклікала рост коштаў на нафту да 112 долараў за барэль[3]. Да месца вучэнняў 29 снежня 2011 года наблізілася Амерыканская ўдарная група ваенных караблёў, а кіраўнік ВМС Ірана Хабібула Саяры заявіў: «Закрыць Арзускі праліў для Узброеных Сіл Ірана насамрэч не праблема. Іранцы гавораць, што гэта будзе прасцей зрабіць, чым выпіць шклянку вады»[4]. Новыя санкцыі супраць Ірана ўступілі ў дзеянне 1 студзеня 2012 года[5]. 8 студзеня 2012 года ў эфіры амерыканскага канала Сі-Бі-ЭС міністр абароны ЗША Леон Панета адзначыў: «ЗША не будуць мірыцца з закрыццём Армузскага канала. Гэта тая чырвоная лінія, якую нельга пераходзіць, і мы адкажам на гэта»[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Армузскі праліў на Вікісховішчы |
- востраў Абу Муса
- спіс астравоў Ірана
- Канвенцыя ААН па марскім праве (United Nations Convention on the Law of the Sea)
Зноскі
- ↑ ЗША рыхтуюць санкцыі, а Іран пагражае іх заблакаваць
- ↑ ВМС ЗША папярэджвае Іран не закрываць Армузскі заліў (30 чэрвеня 2008 года)
- ↑ У Армузскім праліве расце супрацьстаянне паміж Іранам і ЗША
- ↑ Караблі ЗША ў Армузскім праліве і заява кіраўніка ВМС Ірана
- ↑ Мэта ЗША — Цэнтральны банк Ірана
- ↑ ЗША не будуць мірыцца з закрыццём Армускага праліва
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арму́зскі пралі́ў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Abu Musa Island // Федэрацыя Амерыканскіх Вучоных (Federation of American Scientists) пра ўзбраенні на астравах