Перайсці да зместу

Арыстарх (Станкевіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіепіскап Арыстарх
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі
да 25 лютага 2000 года — епіскап,
да 11 чэрвеня 1992 года — Гомельскі і Мазырскі
29 ліпеня 1990 — 23 красавіка 2012
Царква Руская праваслаўная царква
Беларускі экзархат
Папярэднік Рыгор (Барышкевіч)
Пераемнік Сцяфан (Нешчарэт)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч
Нараджэнне 9 ліпеня 1941(1941-07-09)
Смерць 23 красавіка 2012(2012-04-23) (70 гадоў)
Пахаванне Гомельскі Мікольскі мужчынскі манастыр
Прыняцце свяшчэннага сану 5 верасня 1977
Прыняцце манаства 11 чэрвеня 1970
Епіскапская хіратонія 29 ліпеня 1990

Узнагароды

Арыстарх, свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч (9 ліпеня 1941, в. Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці22 красавіка 2012) — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля службы ў арміі (19601963) працаваў у аўтобусным парку г. Мінска. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю, у 1973 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію. У чэрвені 1970 г. пастрыжаны ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры і пасвечаны ў сан іерадыякана, прызначаны памочнікам даглядчыка патрыяршых пакояў Патрыярха Пімена 5 верасня 1977 г. пасвечаны ў сан іераманаха. У 1978 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызнічым Троіца-Сергіевай лаўры.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Святога Сіноду ад 20 ліпеня 1990 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. У 1992 г. у сувязі са стварэннем Тураўскай і Мазырскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Гомельскі і Жлобінскі». У лютым 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Працамі архіепіскапа Арыстарха былі здабыты мошчы і адбылося царкоўнае ўслаўленне св. прав. Іаана Кармянскага.

З 27 ліпеня 2009 года - член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Зноскі