Афелія (спадарожнік Урана)
Афелія | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Першаадкрывальнік | Richard J. Terrile[d] і КА Вояджэр-2 |
Дата адкрыцця | 20 студзеня 1986 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 53 763,39 ± 0,847 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,00992 ± 0,000107[1] |
Перыяд абарачэння | 0,37640039 ± 0 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | каля 51 000 000 000 000 000 кг і 54 exagram[2] |
Шчыльнасць | каля 1,33 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Афелія (англ.: Ophelia) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 20 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 8. Не была даступная для назіранняў, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Гамлет». Таксама пазначаецца як Уран VII.
За выключэннем арбіты, радыуса ў 23 км і геаметрычнага альбеда 0,08, аб Афеліі практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Афелія выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,3.
Афелія выконвае ролю спадарожніка-пастуха на знешнім краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Афеліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.