Бенгельскае цячэнне
Выгляд
Бенгельскае цячэнне — халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага акіяна, каля заходніх берагоў Паўднёвай Афрыкі. Паўночная галіна Заходніх Вятроў цячэння, накіравана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Хуткасць 1-2 км/гадз. Тэмпература вады на паверхні летам ад 19 °C на поўдні да 26 °C на поўначы, а зімой адпаведна ад 15 да 22 °C. Непасрэдна каля берагоў пад уплывам падняцця водаў з глыбінь тэмпература падае ніжэй за 15 °C зімой і ніжэй за 12 °C летам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Benguela Current(англ.) |