Каліфарнійскае цячэнне
Выгляд
Каліфарнійскае цячэнне (англ.: California Current, ісп.: Corriente de California) — халоднае паверхневае цячэнне на ўсходзе паўночнай часткі Ціхага акіяна; паўднёвае адгалінаванне Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння. З'яўляецца ўсходняй перыферыяй паўночнага субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод, накіравана з поўначы на поўдзень, уздоўж Каліфорніі. На поўдні пераходзіць у Паўночнае Пасатнае цячэнне.
Шырыня 550—650 км. Скорасць 0,9 км/гадз. Сярэдняя тэмпература вады ў лютым ад 12 °C на поўначы да 25 °C на поўдні, у жніўні адпаведна ад 17 °C да 26 °C. Салёнасць на поўначы 33-34 %.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка - Кантата/Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - 608 с.: іл.