Вандомская калона
Славутасць | |
Вандомская калона | |
---|---|
48°52′03″ пн. ш. 2°19′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Жан-Батыст Лепер[d][2] і Жак Гандуан[d][2] |
Дата заснавання | 1800-я[2] |
Вышыня | 44,3 м |
Матэрыял | бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вандомская калона[3] (фр.: Colonne Vendôme) на Вандомскай плошчы (фр.: Place Vendôme) у 1-ай муніцыпальнай акрузе Парыжa ў гонар перамогі Напалеона I пад Аўстэрліцам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калона, адлітая з аўстрыйскіх і рускіх гармат на ўзор калоны Траяна па жаданні Напалеона ў 1807 г., са статуяй імператара і 76 скульптурнымі рэльефамі працы мастака Давіда па эскізах Бержэрэ была ўсталяваная на месцы бронзавай статуі Людовіка XIV працы скульптара Жырардо, які прастаяў там роўна сто гадоў з 12 жніўня 1692 года па 12 жніўня 1792.
Вышыня калоны 44 м, наверсе знаходзіцца статуя Напалеона I. Гэта ўжо трэцяя статуя, якая ўпрыгожвае калону. Пасля ўзяцця саюзнікамі Парыжа ў 1814 першая статуя Напалеона была знятая і заменена на белы сцяг Бурбонаў з лілеямі. У 1818 яе расплавілі і зрабілі статую Генрыха IV на Новым мосце. У 1833 Луі-Філіп I загадаў зрабіць новую статую Напалеона і ўзняць яе на калону. У 1850-я гады Напалеон III, асцерагаючыся, што высокамастацкая статуя можа пацярпець ад непагадзі, распарадзіўся зняць яе і выставіць у Доме Інвалідаў ля грабніцы Напалеона I, а для калоны зрабіць копію.
Зноскі
- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б в г д Вандомская колонна // Большая советская энциклопедия. Том 8. Буковые — Варле — 1927. — Т. 8. — С. 746–747.
- ↑ Літ.: БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.501.