Перайсці да зместу

Царква Мадлен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Мадлен
фр.: Église de la Madeleine

48°52′12″ пн. ш. 2°19′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Парыжа
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1845
Сайт lamadeleineparis.fr
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Мадлен (фр.: l'église de la Madeleine) — царква Святой Марыі Магдалены ў 8-й акрузе Парыжа, на аднайменнай плошчы, упісанай у ансамбль буйнейшай плошчы Згоды. Разам з іншымі будынкамі плошчы ўяўляе сабой эталон архітэктуры французскага класіцызму.

Тып царквы — грэка-рымскі храм; узорам паслужыў Мезон Карэ ў Німе:

  • у даўжыню — 108 м;
  • у шырыню — 43 м;
  • па перыметры стаяць 52 карынфскія калоны, якія цалкам атачаюць будынак;
  • вышыня кожнай калоны 19,5 м.

Храм асвятляецца праз скляпенне: у адрозненне ад іншых храмаў царква не мае ні трансепта, ні бакавых акон. На франтоне галоўнага фасада размешчана скульптурная група «Страшны суд» працы Філіпа Анарэ Лемера.

Алтар царквы

Гісторыя будаўніцтва царквы расцягнулася на 85 гадоў па прычыне палітычнай нестабільнасці Францыі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Будаўніцтва пачалося пад кіраўніцтвам архітэктара Кантана д'Іўры пры Людовіку XV, у гонар якога афармлялі плошчу Згоды і яе наваколле, і які асабіста заклаў першы камень будучай царквы. Першапачатковы праект меў падабенства з царквою Святога Людовіка ў Доме інвалідаў — крыжападобнае збудаванне з купалам. Пасля смерці д'Іўры працы працягнуў Куцюр, які прапанаваў узяць за ўзор будынак Пантэона. У 1790 годзе будаўніцтва было прыпынена з-за рознагалоссяў адносна прызначэння будынка. У 1806 годзе Напалеон даручыў архітэктару Віньёну ўзвесці залу славы імператарскай Вялікай арміі. Усё, што было пабудавана да гэтага, было знесена. У 1814 годзе Людовік XVIII пажадаў, каб будынак, які ўзводзіўся, стаў царквой памяці Людовіка XVI і Марыі-Антуанеты. У 1837 годзе адміністрацыя горада планавала ператварыць будынак у вакзал першай пасажырскай чыгункі, якая злучала Парыж і Сен-Жэрмэн, але гэтым задумам не было суджана спраўдзіцца. У 1842 годзе царква была дабудавана і асвечана.

Зноскі