Перайсці да зместу

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці.
Частка 1M:
англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows – Part 1
Постар фільма
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1.
Жанр фэнтэзійны фільм, экранізацыя рамана[d], прыгодніцкі фільм і баявік
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Heyday Films[d] і Warner Brothers
Працягласць 147 хв.
Бюджэт 250 000 000 $
Зборы 976 536 918 $[5] і 296 374 621 $[6]
Краіна
Мова англійская і parseltongue[d]
Год 11 лістапада 2010, 18 лістапада 2010[1], 25 лістапада 2010[2], 24 лістапада 2010 і 19 лістапада 2010[3]
IMDb ID 0926084
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows – Part 1) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2010 годзе. «Рэліквіі Смерці. Частка 1» з’яўляецца сёмым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка, першай з дзвюх частак экранізацыі аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2007 года, а таксама працягам фільма «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка».

Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Дэвід Барон і Джаан Роўлінг, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.

Здымкі фільма пачаліся 19 лютага 2009 года і былі завершаны 12 чэрвеня 2010 года. Стужка была выпушчана 19 лістапада 2010 года.

Фільм распавядае пра Гары Потэра, якога Дамблдор папрасіў знайсці і знішчыць сакрэт лорда Валдэморта да неўміручасці — Хоркруксы.