Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2
«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2» (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows – Part 2) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2011 годзе. «Рэліквіі Смерці. Частка 2» з’яўляецца восьмым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка, другой з дзвюх частак экранізацыі аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2007 года, а таксама працягам фільма «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1».
Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Дэвід Барон і Джаан Роўлінг, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.
Здымкі фільма пачаліся 19 лютага 2009 года і былі завершаны 12 чэрвеня 2010 года. Стужка была выпушчана з 13 па 15 ліпеня 2011 года. Гэта адзіны фільм пра Гары Потэра, які выйшаў у 3D.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм распавядае пра пошукі Гары Потэрам Хоркруксаў лорда Валдэморта і іх знішчэнне, каб спыніць яго раз і назаўжды.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2011 года
- Гары Потэр (серыя фільмаў)
- Фэнтэзійныя фільмы 2011 года
- Фільмы 2011 года ў 3D
- Фільмы Вялікабрытаніі 2011 года
- Фільмы ЗША 2011 года
- Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі
- Фэнтэзійныя фільмы ЗША
- Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D
- Фільмы ЗША ў 3D
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы Дэвіда Ейтса
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла