Перайсці да зместу

Каспля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каспля
Характарыстыка
Даўжыня 136 км
Басейн 5 410 км²
Расход вады 39,6 м³/с
Вадацёк
Выток Каспля
 • Каардынаты 54°59′00″ пн. ш. 31°37′20″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Каардынаты 55°24′31″ пн. ш. 30°43′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіны
Код у ДВР 01020000412105000001950
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каспля — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.

Даўжыня Касплі складае 136 км, у межах Беларусі 20 км. Плошча вадазбору 5410 км², у межах Беларусі 513 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Назва Каспля балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў.

Першая аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар».

Гэтая аснова таксама ў назвах ракі Касня (прыток волжскай Вазузы) на Смаленшчыне на ўсходзе ад Касплі, сожскай ракі Касінка (каля Касінкі — рэчка з назвай-перакладам «Камароўка»)[1].

Прамы літоўскі гідранімічны адпаведнік — рачная назва Kus-upė[2]. Як і ў літоўскім гідроніме, у назве ракі Каспля другая аснова звязаная з літоўскім upė, прускім api «рака»[3].

Назва Каспля значыла «Камарыная рака».

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Злева: Вымнянка, Неварожка. Справа: Жараспея, Габза.

Гарады: Дзямідаў. Гарадскія пасёлкі: Сураж.

Выцякае з возера Каспля ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне, вусце каля г.п. Сураж. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.

Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м.

Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 10—30 м у верхнім цячэнні і да 40—50 м у ніжнім.

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 190.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 175.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 527.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.