Лужаснянка
Лужаснянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 700 км² |
Расход вады | 4,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Вымна |
• Месцазнаходжанне | на поўнач ад вёскі Хабаты |
• Вышыня | 148,6[1] м |
• Каардынаты | 55°25′37″ пн. ш. 30°17′44″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Лужасна |
• Каардынаты | 55°15′00″ пн. ш. 30°08′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Віцебскі раён, Гарадоцкі раён |
— выток, — вусце |
Лужасня́нка, Лужасянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня Лужаснянкі 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва балцкага паходжання, адпачатная форма гідроніма — Лужасна, што захавалася ў назве вёскі Лужасна.
Корань Lūž- у літоўскім гідроніме Lūž-upis, ён звязаны з літоўскім lūžti «ламацца, ірвацца, гнуцца» і мае канфігурацыйнае значэнне[2].
Адпачатная балцкая форма *Lūžā пастулюецца і для сожскага прытока ракі Лыза[3].
У назве Лужасна корань пашыраны тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -sn-, які таксама ў азёрнай назве Мядзесна недалёка ад Лужасны, у дняпроўскіх балцкіх гідронімах Опісна, Нерасна, Турасна, Дабасна[4]. Гэты пашыральнік прысутны і ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: upė «рака» — upėsnis «рачулка; месца, дзе цекла рэчка або дзе рэчка ўцякае ў возера»[5].
Значэнне назвы Лужасна можна перадаць як «Звілістая (рака)» (рака, рэчышча якой «ламанае»).
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Праваруч: Громаць, Кабішчанка, Храпаўлянка.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска.
Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у высокай плыні 5 м.
У басейне Лужаснянкі азёры Вымна, Сосна, Плаў, Прэнц, Вослепна, Арлейка, Пярвішчанскае, Цыганова, Рогава, Болецкае і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 200.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 530.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 291—292.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 181. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.)