Перайсці да зместу

Кымгансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кымгансан
кар. 금강산
Краіна
РэгіёнКанвандо
Найвышэйшая вяршыняПірабон 
Найвышэйшы пункт1638 м 
Кымгансан (Паўночная Карэя)
Кымгансан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кымгансан, Алмазныя горы — горны ўчастак у паўночнай частцы Усходне-Карэйскіх гор, у КНДР. Даўжыня каля 80 км. Вышыня да 1638 м. Шэраг паралельных моцна расчлянёных ланцугоў. Каля 12000 пікаў, іголак, слупоў і вежаў, лабірынтападобная сетка каньёнаў і вузкіх цяснін з рэкамі, вадаспады. Складзены пераважна з гранітаў. Радовішчы руд вальфраму, малібдэну, нікелю, медзі, жалеза. На схілах дубовыя і мяшаныя лясы. Курорты. Турызм. Помнікі даўніны (будысцкія манастыры).