Перайсці да зместу

Ласка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ласка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mustela nivalis Linnaeus, 1766

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180554
NCBI  36239
EOL  328586
FW  48861

Ла́ска[1][2], ласіца[2] (Mustela nivalis) — драпежнае млекакормячае роду Тхары (Mustela) сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Ласка — самы маленькі прадстаўнік атрада драпежных. Даўжыня звярка вагаецца, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага падвіда, ад 11,4 да 21,6 см. Вага 40—100 г. Памеры самцоў большыя чым у самак. Цела з кароткімі лапкамі, узброенымі вельмі вострымі кіпцюрамі. Галава невялікая, вушы кароткія, шырокія, нос на канцы тупы і злёгку расшчэплены. Поўсць густая, мяккая, пушыстая, зімой снежна-белая, летам на спіне карычневая, знізу жаўтавата-белая. У пачатку хваста маюцца залозы, якія вылучаюць вадкасць з непрыемным пахам.

Будовай цела і афарбоўкай поўсці вельмі нагадвае гарнастая, але адрозніваецца дробнымі памерамі і больш кароткім, а галоўнае аднакаляровым хвастом.

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі нешматлікая, падвід M.n. nivalis найчасцей трапляецца на Палессі. Жыве на лугах, балотах, узлесках, у зарасніках па берагах вадаёмаў, каля жылля чалавека (у свірнах, гумнах, сціртах саломы, канюшнях і інш.).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі, ралзей паўзунамі і земнаводнымі, птушкамі і іх яйцамі. Актыўная ноччу і на змярканні Перамяшчаецца скачкамі. Добра лазіць па галінах дрэў, ламаччы (адсюль першапачатковая назва — лазка). За суткі з’ядае да 35 г корму, робіць запасы ў сховішчах.

Гнёзды ў норах. Гон звычайна ў пачатку вясны. Цяжарнасць 26—35 сутак, з латэнтным перыядам — значна больш. У прыплодзе 3—10 дзіцянят.