Плошча Якуба Коласа (станцыя метро)
«Плошча Якуба Коласа» руск.: Площадь Якуба Коласа | |
---|---|
Маскоўская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 29 чэрвеня 1984 |
Раён | Першамайскі |
Тып | калонная трохпралётная дробнага залажэння |
Глыбіня залажэння, м | 8[1] |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Даўжыня платформы, м | 100 |
Шырыня платформы, м | 10 |
Архітэктары | Міхаіл Міхеевіч Пірагоў і Альберт Канстанцінавіч Зензін |
Мастакі | Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын і Юрый Барысавіч Багушэвіч |
Выхад да вуліц | інш. Незалежнасці, пл. Я.Коласа, вул. Я.Коласа, вул. Веры Харужай, Вул. Чырвоная, Вул. Гікалы, Бульвар Мулявіна |
Наземны транспарт | А 19, 25, 100, 115э; Тр 22; Тм 1, 5, 6, 11 |
Час адкрыцця | 5:38 |
Час закрыцця | 2:03 |
Код станцыі | 118 |
Суседнія станцыі | Акадэмія навук і Плошча Перамогі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Якуба Коласа (трансліт.: Plošča Jakuba Kolasa) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Акадэмія навук» і «Плошча Перамогі».
Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў М. Пірагова, А. Зензіна, мастакоў Г. Жарына, Ю. Багушэвіча[2]. Юрый Багушэвіч пасля ўспамінаў пра працу над станцыяй[3]:
Трымаць абарону даводзілася кожны тыдзень. Паводле меркавання гаркама партыі, усё было не так ці занадта дорага. Толькі абаранілі свае фігуры на калонах, якія хацелі замяніць манатонным арнаментам, як атрымліваем распараджэнне ніжнюю частку калон рабіць з чорнага граніту. Маўляў, белы непрактычны ў нашых умовах, калі па паўгода дождж і бруд. Пярэчым: станцыя нізкая, нельга яе «падсякаць», столі душыць будуць. Ніхто не слухае. За ноч робім з Геным такую калону, як было загадана, і раніцай прапануем пераканацца, наколькі мы мелі рацыю. Перад самым адкрыццём адзін з чыноўнікаў убачыў у арнаменце пры ўваходзе антысавецкія знакі. Распарадзіўся замяніць сярпом і молатам. Ну як туды серп і молат? Знайшлі тытулаванага спецыяліста па беларускім мастацтве, паказалі яму. Абаранілі… |
Адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя «Плошча Якуба Коласа» выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 7,5 м. Архітэктурнае вырашэнне пероннай залы (форма калон, нахіленыя рэбры перакрыцця станцыі) асацыіруецца з элементамі беларускага народнага дойлідства. Своеасаблівы нацыянальны характар станцыі надае выкарыстанне керамічных аддзелачных матэрыялаў. 26 калон абліцаваны кафляй з матывамі беларускіх арнаментаў, на тэматычных устаўках выявы народных свят, абрадаў, працы і побыту беларускага народа. У аддзелцы падлогі выкарыстаны граніт, сцен — белы мармур[2].
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]Выхады станцыі размешчаны на плошчы Якуба Коласа. Адзін з іх вядзе да сквера на плошчы і вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе да ЦУМа.
-
Пасажырская платформа
-
Керамічныя малюнкі на калонах
-
Выхад у горад, абсталяваны эскалатарам
-
Турнікеты
Зноскі
- ↑ Трэцяя Лінія. Глыбіня станцый Мінскага метрапалітэна (англ.). Medium (23 чэрвеня 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ а б Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Геннадий Жарин, автор достопримечательностей
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Якуба Коласа (станцыя метро)