Перайсці да зместу

Пясчанка (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пясчанка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 14 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843064
Пясчанка на карце Беларусі ±
Пясчанка (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пясчанка (Пухавіцкі раён)
Пясчанка (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пясчанка (Пухавіцкі раён)

Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 21,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 66,5 км ад Мінска.

У пачатку XX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новая Пясчанка», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лесе каля вёскі часова базіраваўся Мінскі падпольны гарадскі камітэт КП(б)Б. 11 лістапада 1942 года ў ваколіцах вёскі праходзіла нямецкая аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, былі забіты 2 жыхары.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[3].

  • 1908 год — 34 двароў, 143 жыхары
  • 1917 год — 32 двары, 148 жыхароў
  • 1940 год — 37 двароў, 179 жыхароў
  • 1960 год — 152 жыхары
  • 2002 год — 27 двароў, 52 жыхары
  • 2009 год — 24 жыхары
  • 2019 год — 14 жыхароў[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.