Уладзімір (імя)
Выгляд
славянскае | |
Род | мужчынскае |
---|---|
Імя па бацьку |
Уладзі́міравіч Уладзі́міраўна |
Вытворныя формы | Ладзі́мір, Лады́мер, Лады́сь, Ла́дша, Валадко́, Вало́дзька, Валадзько́, Вало́дзя, Валадо́сь, Ладзя́та[1] |
Іншамоўныя аналогі |
англ.: Vladimir[1] балг.: Владимир, Владомир, Владо, Владко, Влад, Владан, Влади, Владин, Владун, Влайко, Влайо, Влайчо, Мирко, Мирчо, Мирьо[1] венг.: Ladomér, Vladimir[1] ісп.: Vladimiro[1] італ.: Vladimiro[1] літ.: Vladimiras[1] ням.: Wladimir[1] польск.: Włodzimierz[1] руск.: Влади́мир[1] славацк.: Vladimir[1] славенск.: Vladimir[1] укр.: Володи́мир[1] фр.: Vladimir[1] чэшск.: Vladimir[1] |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Уладзімір» |
* Вызначэнне Уладзімір у Вікіслоўніку. |
Уладзі́мір (ад асноў са значэннем уладаць, валодаць і мір) — мужчынскае імя славянскага паходжання. Жаночая форма ад імя — Уладзіміра.
У розных краінах імя Уладзімір мае свае адпаведнікі: польск.: Włodzimierz; укр.: Володимир; чэшск.: Vladimír, славацк.: Vladimír; руск.: Владимир.
Вядома з XVI ст. як Влодзимер (665), Володко (1528). Ад імя «Уладзімір» утвораны прозвішчы Уладзімі́раў, Валадко́віч, Валадке́віч, Вало́дчанка, Вало́дзька, Валадзько́, Вало́дзькін, Вало́дзін, Валадо́сь, Ла́дзік, Ладзя́та[1].
Імяніны: 5 мая, 15 ліпеня, 14 кастрычніка[1], 28 ліпеня.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Святаславіч (ок. 960/963-1015)
- Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930-1984)
- Уладзімір Іванавіч Пічэта (1878-1947)
- Уладзімір Сямёнавіч Высоцкі (1938-1980)
- Уладзімір Ільіч Ленін (1870-1924)
- Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (1952-)