2011
Выгляд
(Пасля перасылкі з 2011 год)
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2011 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
2011 год у розных календарах | |
---|---|
Грыгарыянскі каляндар | 2011 MMXI |
Юліянскі каляндар | 2010—2011 (з 14 студзеня) |
Юліянскі каляндар з візантыйскай эрай |
7519—7520 (з 14 верасня) |
Ад заснавання Рыма | 2763—2764 (з 4 мая) |
Яўрэйскі каляндар |
5771—5772 ה'תשע"א — ה'תשע"ב |
Ісламскі каляндар | 1432—1433 (з 27 лістапада) |
Армянскі каляндар | 4503—4504 (з 24 жніўня) |
Армянскі царкоўны каляндар | 1460 ԹՎ ՌՆԿ
|
Кітайскі каляндар | 4707—4708 (з 3 лютага) 庚寅 — 辛卯 белы тыгр — белы трус |
Эфіопскі каляндар | 2003 — 2004 |
Індуісцкія календары | |
- Вікрам самват | 2067—2068 |
- Шака самват | 1933—1934 |
- Калі-юга | 5112—5113 |
Іранскі каляндар | 1389—1390 |
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвясціла 2011 Міжнародным годам лясоў (en) і Міжнародным годам хіміі (en).
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Эстонія пераходзіць на еўра
- 1 студзеня: Дылма Русеф заступіла на пасаду прэзідэнта Бразіліі (першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі краіны)
- 3 студзеня: Арнольд Шварцэнэгер пакінуў пасаду губернатара штата Каліфорнія (ЗША)
- 8 студзеня: У горадзе Тусан (ЗША) падчас выступлення перад выбаршчыкамі адбыўся замах на члена Палаты прадстаўнікоў ЗША ад штата Арызона Габрыэль Гіфардс, якая ў выніку была шпіталізавана з цяжкім раненнем галавы. Загінулі 6, параненыя 13 чалавек.
- 9—15 студзеня: Паўднёвы Судан праводзіць рэферэндум аб незалежнасці
- 10 студзеня: Ліанель Месі названы лепшым футбалістам свету 2010 года
- 14 студзеня: Дзяржаўны пераварот у Тунісе. Прэзідэнт Зін эль-Абідзін Бен Алі ўцёк за мяжу
- 15 студзеня: 10 год праекту Вікіпедыя
- 21 студзеня: Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- 24 студзеня: Выбух у аэрапорце Дамадзедава
- 27 студзеня: У Эрзуруме (Турцыя) пачынаюцца гульні Зімовай Універсіяды 2011
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага: У Екацярынбургу адкрыты помнік Барысу Ельцыну
- 11 лютага: Прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак пакінуў сваю пасаду
- 15 лютага: Дэманстранты выйшлі на вуліцы горада Бенгазі, пачатак масавых выступленняў у Лівіі
- 24 лютага: Старт шатла «Дыскаверы» да МКС. Апошні палёт шатла «Дыскаверы»
- Люты: пачаў дзейнічаць сайт часопіса «Вясёлка»
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 11 сакавіка: Катастрафічнае землетрасенне ля берагоў Японіі выклікала цунамі. Аварыя на АЭС Фукусіма I.
- 18 сакавіка: Прынята Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1973, паводле якой забаронены ўсе палёты над Лівіяй
- 18 сакавіка: Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Сірыі
- 18 сакавіка: Аўтаматычная міжпланетная станцыя «New Horizons» перасякае арбіту Урана пасля пяцігадовага падарожжа.
- 19 сакавіка: Міжнародная кааліцыя (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Канада і Італія) пачала наносіць ракетныя ўдары па тэрыторыі Лівіі
- 31 сакавіка: НАТА прыняло камандаванне аперацыяй у Лівіі
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 11 красавіка: Выбух у мінскім метрапалітэне.
- 12 красавіка: Дзень касманаўтыкі: 50-годдзе першага палёта чалавека ў космас.
- 15 красавіка: У Светлагорску адбылася III-ая навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні».
- 17 красавіка:
- У сталіцы Емена Сане салдаты расстралялі масавую антыўрадавую дэманстрацыю.
- Адбылася прэм'ера тэлесерыяла «Гульня тронаў» у ЗША.
- Сусветная прэм’ера фільма «Тор» прайшла ў Сіднеі.
- 24 красавіка: Вялікдзень у хрысціян.
- 26 красавіка: 25-годдзе Чарнобыльскай катастрофы.
- 29 красавіка: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 10 мая: Еўрапейскі Саюз увёў эмбарга на постаўкі зброі Сірыі ў адказ на жорсткае падаўленне антыўрадавых пратэстаў у краіне
- 14 мая: Конкурс песні Еўрабачанне 2011, фінал
- 14 мая: Суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі за «арганізацыю масавых беспарадкаў»
- 18 мая: Дамінік Строс-Кан пакінуў пасаду дырэктара-распарадчыка МВФ
- 21 мая: Вывяржэнне ісландскага вулкана Грымсвотн
- 23 мая: Нацбанк Беларусі дэвальвіраваў беларускі рубель больш як на 50 %
- 26 мая: У Сербіі затрыманы Ратка Младзіч, які вышукваўся Гаагскім трыбуналам па абвінавачванні ў ваенных злачынствах
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 7 чэрвеня: Акцыя «Стоп бензін!» у Мінску. Гл.далей Пратэсты ў Беларусі, 2011
- 20 чэрвеня: Авіякатастрофа пад Петразаводскам
- 27 чэрвеня: Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт М. Кадафі за арганізацыю забойстваў, затрыманняў і пазбаўлення волі паўсталых лівійцаў
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 ліпеня: Польшча прымае старшынства ў ЕС
- 8 ліпеня: Андрыс Бэрзіньш стаў прэзідэнтам Латвіі
- 9 ліпеня: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана
- 14 ліпеня: Асвечаны касцёл Святога Юрыя ў в. Беліца (Лідскі раён)
- 22 ліпеня: Тэракты ў Нарвегіі
- Пачаліся Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 5 жніўня: Прэм’ер-міністрам Тайланда абрана Інглак Чынават, яна стала першай у гісторыі краіны жанчынай на гэтай пасадзе.
- 21 жніўня: Лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі.
- 24 жніўня: Землетрасенне ў Перу.
- 28 жніўня: Ураган Айрын ударыў па Нью-Ёрку і прасунуўся да Вашынгтона.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 11 верасня: Пераможцам снукернага турніру Шанхай Мастэрс стаў англічанін Марк Сэлбі, які адолеў валійца Марка Уільямса ў фінальным матчы.
- 15 верасня: Парламенцкія выбары ў Даніі.
- 27 верасня: Усталяваны дыпламатычныя зносіны паміж Андорай і Беларуссю.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 11 кастрычніка: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прысуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
- 20 кастрычніка:
- Адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве.
- Паводле афіцыйнага курса Нацбанка Беларусі долар ЗША ў адносінах да беларускага рубля падаражаў на 52%.
- Здарылася катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне, паблізу беларуска-літоўскай граніцы, загінулі члены экіпажу верталёта і тэлежурналісты.
- 23 кастрычніка:
- Землетрасенне ў Турцыі выклікала разбурэнні і прывяло да гібелі людзей.
- Лівія абвешчана свабоднай ад рэжыму М. Кадафі.
- У Мінску прайшоў XI з’езд «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».
- 26 кастрычніка: Нацбанк Беларусі выпусціў дзве памятныя манеты, прысвечаныя М. Багдановічу.
- 27 кастрычніка: Перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Ірландыі атрымаў Майкл Хігінс.
- 31 кастрычніка:
- Афіцыйна завершана ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі.
- Паводле ацэнак ААН, насельніцтва Зямлі перасягнула колькасць 7 мільярдаў чалавек.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 11 лістапада: Былы прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
- 12 лістапада: Сільвіа Берлусконі пакінуў пасаду прэм’ер-міністра Італіі.
- 29 лістапада: Здарылася катастрофа Мі-24 пад Пружанамі.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 4 снежня: Парламенцкія выбары ў Расійскай Федэрацыі.
- 28 снежня: Заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.
- 31 снежня: Запланаваны вывад усіх войск ЗША з Ірака.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 10 лютага: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (нар. 31.3.1964)
- 11 лютага: Бу Карпелан, фінскі шведскамоўны пісьменнік (нар. 25.10.1926)
- 16 лютага: Юсцінас Марцінкявічус, літоўскі пісьменнік
- 28 лютага: Анні Жырардо, французская актрыса тэатра і кіно (нар. 25.10.1931)
- 10 сакавіка: Святлана Навумава, беларускі вучоны-палітолаг, паліттэхнолаг (нар. 29.2.1956)
- 10 сакавіка: Янка Сіпакоў, беларускі пісьменнік (нар. 15.1.1936)
- 13 сакавіка: Віталь Вульф, расійскі тэатразнаўца (нар. 23.5.1930)
- 17 сакавіка: Аляксандра Гесь, беларускі гісторык (1.2.1940)
- 21 сакавіка: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст (нар. 7.7.1913)
- 23 сакавіка: Элізабет Тэйлар, англа-амерыканская актрыса (нар. 27.2.1932)
- 29 сакавіка: Іван Лагвіновіч, беларускі паэт (нар. 16.1.1940)
- 30 сакавіка: Людміла Гурчанка, расійская актрыса тэатра і кіно
- 5 красавіка: Барух Бламберг, амерыканскі ўрач і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1976) (нар. 28.7.1925)
- 22 красавіка: Сяргей Лагун, беларускі цяжкаатлет
- 22 красавіка: Міхаіл Казакоў, расійскі, ізраільскі рэжысёр і акцёр
- 24 красавіка: Сацья Саі Баба, індыйскі гуру
- 27 мая: Джэф Конаўэй, амерыканскі акцёр (нар. 5.10.1950)
- 28 мая: Рамуальд Клім, савецкі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён у кіданні молата
- 29 мая: Сяргей Багапш, абхазскі дзяржаўны дзеяч
- 29 мая: Ферэнц Мадл, 2-і прэзідэнт Венгрыі
- 30 мая: Разалін Сасмэн Ялаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1977)
- 3 чэрвеня: Джэк Кеваркян, амерыканскі ўрач, прыхільнік эўтаназіі
- 4 чэрвеня: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- 6 чэрвеня: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык (нар. 23.4.1934)
- 9 чэрвеня: Павел Місько, беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст (нар. 14.3.1931)
- 12 чэрвеня: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст (нар. 3.3.1950)
- 18 чэрвеня: Алена Бонэр, савецкі праваабаронца (нар. 15.2.1923)
- 23 чэрвеня: Пітэр Фальк, амерыканскі акцёр (нар. 16.9.1927)
- 25 чэрвеня: Раман Якубавіч Тармола-Мірскі, беларускі паэт
- 10 ліпеня: Ралан Пеці, французскі харэограф
- 21 ліпеня: Казімір Свёнтак, каталіцкі кардынал (нар. 21.10.1914)
- 23 ліпеня: Эмі Уайнхаус, брытанская спявачка (нар. 14.9.1983)
- 31 ліпеня: Ядвіга Грыгаровіч, беларускі вучоны ў галіне педагогікі, дзяржаўны дзеяч (нар. 24.8.1946)
- 2 жніўня: Барух Бенасераф, амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1980) (нар. 29.10.1920)
- 5 жніўня: Анджэй Лепер, польскі палітык
- 7 жніўня: Хары Холкеры, фінляндскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр
- 16 жніўня: Андрэй Баюк, славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр
- 20 жніўня: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец (нар. 5.8.1947)
- 22 жніўня: Джон Гілберт Лейтан, канадскі палітык (нар. 18.7.1950)
- 7 верасня: Сяргей Астапчук, беларускі хакеіст (нар. 19.3.1990)
- 7 верасня: Руслан Салей, беларускі хакеіст (нар. 2.11.1974)
- 7 верасня: Надзея Траян, савецкая разведчыца
- 10 верасня: Кліф Робертсан, амерыканскі акцёр
- 26 верасня: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру(2004)
- 29 верасня: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр
- 30 верасня: Ральф Штэйнман, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011)
- 5 кастрычніка: Стыў Джобс, амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар карпарацыі Apple Inc. (нар. 24.2.1955)
- 17 кастрычніка: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржаўнага савета ГДР (нар. 8.5.1928)
- 20 кастрычніка: Муамар Кадафі, кіраўнік Лівіі (нар. 7.6.1942)
- 17 снежня: Сезарыя Эвара, спявачка
- 17 снежня: Кім Чэн Ір, кіраўнік Паўночнай Карэі (нар. 16.2.1941 або 1942)
- 18 снежня: Вацлаў Гавел, чэшскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхіі і Чэхаславакіі (нар. 5.10.1936)