Dongfeng Mengshi
Выгляд
Dongfeng Mengshi | |
---|---|
Вытворца | Dongfeng Motor Corporation |
Dongfeng Mengshi — сямейства MRAP/пазадарожнікаў, распрацаваных Dongfeng Motor Group[1]. Раннія пакаленні аўтамабіляў пабудаваны на шасі Hummer H1[2], у той час як пазнейшыя версіі маюць новую канструкцыю. Dongfeng Mengshi ў цэлым прытрымліваецца амерыканскіх ваенных стандартаў. Напрыклад, CSK-141 з’яўляецца кітайскай копіяй Humvee, у той час як CSK-181 — Joint Light Tactical Vehicle[3].
Узброеныя сілы Беларусі выкарыстоўваюць машыны сямейства пад пазначэннем «Багатыр» (бронеаўтамабіль EQ2050F)[4].
Прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- EQ2050 — браніраваны аўтамабіль на базе Humvee[5].
- CSK131 — лёгкабраніраваны аўтамабіль. Шасі было цалкам перапрацавана. Усталяваны новы рухавік і бартавыя камп’ютэры з праграмным забеспячэннем, спадарожнікавай сувяззю і сістэмай пазіцыянавання Beidou. Абсталёўваецца вежай з ручным кіраваннем[6]. Выкарыстоўваецца ў якасці камандна-штабной, браняванай разведвальнай машыны[7] і платформы ракетнага комплексу[8].
- CSK141 (CS/VN11) — лёгкабраніраваны аўтамабіль. Нягледзячы на тое, што шасі CSK-141 мае шмат падабенстваў з CSK-131, яно мае значна больш працяглую колавую базу з больш доўгай кабінай экіпажа, якая змяшчае месца для 10 пяхотнікаў. Аснашчаны дыстанцыйна кіраванай вежай, на якую могуць быць устаноўлены кулямёты, супрацьтанкавыя ракеты і гранатамёты[9][10][11][12][13].
- EQ2111 — прататып лёгкай тактычнай машыны MRAP.
- CSK-182 — скарочаная версія CSK-181 з шасцю месцамі, уключаючы для кіроўцы і аднаго аператара станцыі ўзбраення. Бранявік заснаваны на EQ2111[14].
- CSK-181 — лёгкабраніраваная тактычная машына з адным кіроўцам і адным аператарам станцыі ўзбраення ў якасці штурмана і васьмю месцамі для дэсанту. Варыянт мае палепшаныя магчымасці спадарожнікавай сувязі, камеры начнога бачання большага радыусу дзеяння і, самае галоўнае, абаронены ад мін. Аснашчаны дыстанцыйна кіраванай вежай, на якую могуць быць устаноўлены кулямёты, супрацьтанкавыя ракеты і гранатамёты[15][16][17][18]. Вырабляецца ў варыянтах камандна-штабной машыны[19] і носьбіта СТРК[20].
- CTL181 і CTL181A — грузавікі, створаныя на шасі CSK-181[21].
- M50 — грамадзянская версія арыгінальнага EQ2050[22].
- MS600 — цяжкі грамадзянскі пікап-пазадарожнік[23].
- M-Terrain EV (Mengshi 917) — прататып серыйнага поўнапамернага электрычнага пазадарожніка[24].
-
EQ2050
-
CSK-131.
-
MS600
-
M-Terrain EV
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "肩负强国兴军使命 东风军车珠海航展显身手". XinhuaNet(кіт.). 2 November 2016. Архівавана з арыгінала November 6, 2016. Праверана 29 July 2017.
- ↑ Hummer-Inspired Chinese Trucks (1): Dongfeng “Hanma” (EQ-2050, 2058) - ChinaAutoWeb, November 14, 2010.
- ↑ Headquarters, Department of the Army. CHINESE TACTICS . Federation Of American Scientists. Army Techniques Publication (9 жніўня 2021).
- ↑ «Тигр», «Лис», «Зубр» и их «коллеги». Изучаем бронетехнику МВД РБ и стран мира
- ↑ Chinese . Gasgoo.
- ↑ Dongfeng CSK131(недаступная спасылка). Military Today. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2021. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- ↑ 千里眼,顺风耳!解放军新一代侦察车大盘点 (кіт.). Sohu News (12 чэрвеня 2020).
- ↑ New CSK-131-based TL-4 missile launcher unveiled at Air Show China 2018 . Army Recognition (9 лістапада 2018).
- ↑ Dongfeng CSK141(недаступная спасылка). Military Today. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- ↑ Zhuhai 2016: Dongfeng finally shows initiative - Shephard Media .
- ↑ Dongfeng CSK141 Light Protected Vehicle(недаступная спасылка). Military-Today.com. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 20 жніўня 2022.
- ↑ New NORINCO CS/VN11 4x4 armoured vehicle personnel carrier at Zhuhai AirShow China 2016(недаступная спасылка). Army Recognition. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- ↑ Chinese Company Dongfeng unveils two new versions of light armoured tactical vehicles at AAD 1709145(недаступная спасылка). Army Recognition. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- ↑ 解放军即将喜提新车?全新猛士车家族首次曝光! . Sina News (8 мая 2019).
- ↑ CSK181 Mengshi(недаступная спасылка). Dongfeng Group. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 14 мая 2020.
- ↑ Currently equipped Dongfeng brand vehicle in PLA(нявызн.). iGeek.
- ↑ PLAGF's Tibet Military District receives additional CSK181 armoured vehicles . Jane's (4 лістапада 2020).
- ↑ CSK-181(нявызн.). Weibo.
- ↑ Cranny-Evans. Modernisation of PLAGF's Xinjiang Military Command continues apace . Janes (17 мая 2021).
- ↑ Dominguez. Update: CCTV shows footage of possible new ATGM for Chinese army . Janes (12 сакавіка 2021).
- ↑ CTL181(недаступная спасылка). Dongfeng Group. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 18 мая 2020.
- ↑ 售66.88万元 民用版东风猛士M50上市 . autohome.com.cn (23 ліпеня 2023).
- ↑ MS600 . jfqcgs.com (23 ліпеня 2023).
- ↑ Dongfeng Mengshi (Warrior) Brand Unveiled With Two 1000-HP Beasts . carnewschina.com (23 ліпеня 2023).