Перайсці да зместу

Stryker

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stryker
Выява
Бітва
Названа ад Stuart S. Stryker[d] і Robert F. Stryker[d]
Асноўваецца на LAV III
Папярэдні ў спісе Interim Armored Vehicle[d]
Краіна паходжання
Вытворца General Dynamics Land Systems[d], General Dynamics[d], ACDelco[d] і Caterpillar
Рухавік дызельны рухавік
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2002
Даўжыня
  • 6,95 м
Шырыня 2,72 м
Вышыня 2,64 м
Ride height 500 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Stryker («Страйкер») — амерыканская лёгкабраніраваная колавая баявая платформа, якая адносіцца да класа браніраваных машын.

У 1990-х гадах перад ваеннымі ЗША паўстала пытанне аснашчэння сухапутных арміі бранятэхнікай. Згодна з новай канцэпцыяй, войскі павінна была дзяліцца на 3 тыпу злучэнняў (часцей), у залежнасці ад іх абсталявання. Планавалася мець цяжкія дывізіі і брыгады, якія павінны былі мець на ўзбраенні танкі і баявыя машыны пяхоты, лёгкія злучэнні і часці (узбройваліся бронетранспарцёрамі M113  (англ.) і лёгкабраніраванай тэхнікай). Дывізіі т. зв. сярэдняга або прамежкавага тыпу свайго ўзбраення і напрацаванага камплекта не мелі. У развіццё тэорыі прымянення гэтых злучэнняў быў прыняты праект на распрацоўку перспектыўнай бронемашыны на колавым хаду. Акрамя гэтага, яна распрацоўвалася як машына-платформа, на базе якой можна было ствараць тэхніку рознага прызначэння.

За аснову распрацоўкі бронемашыны быў узяты канадска-швейцарскі варыянт бронетранспарцёра Mowag Piranha 8x8, які стаяў на ўзбраенні марской пяхоты. У рэалізацыі праекта, які атрымаў назву Interim Armored Vehicle – IAV) – «часовая браняваная машына», удзельнічалі 2 найбуйнейшых абаронных канцэрна ЗША — General Dynamics і General Motors. Пры гэтым асноўная праца была ўскладзена на канадскае аддзяленне General Dynamics Land Systems. Тэхнічнае заданне на новую машыну было выдадзена ў пачатку 2000 года. Прыкладна ў гэты ж час праграма IAV атрымала яшчэ адну назву – Stryker. Згодна з амерыканскай традыцыяй абазначэння браніраваных машын, новую платформу назвалі ў гонар вядомых вайскоўцаў — на гэты раз у гонар адразу дваіх. Гэта радавы 1-га класа Сцюарт С. Страйкер  (англ.), які загінуў у сакавіку 1945 года, і спецыяліст 4 рангу Роберт Ф. Страйкер  (англ.), які ваяваў у В’етнаме.

Першыя ўзоры бронемашын восенню 2002 года былі прынятыя на ўзбраенне. General Motors і General Dynamics Land Systems атрымалі заказ на пастаўку 2131 адз. новай тэхнікі. Першыя асобнікі машын паступілі ў войскі ў канфігурацыі бронетранспарцёраў.

У пярэдняй частцы браніраванага корпуса размешчаны дызельны рухавік Caterpillar C7 магутнасцю 350 к. с. Трансмісія Allison 3200SP перадае крутоўны момант рухавіка на ўсе 8 колаў. Ёмістасці паліўных бакаў забяспечваюць запас ходу 500 км. Пярэднія 4 колы атрымалі спружынную падвеску, заднія – тарсіённую.

Корпус зварваецца з браніраваных панэляў таўшчынёй да 12 мм. За кошт выкарыстання розных гатункаў сталі дасягаецца абарона, адпаведная 4-му ўзроўню стандарту STANAG 4569 ў лэбавай праекцыі. Stryker вытрымлівае трапленне бранябойных куль калібра 14,5 мм і аскепкаў 155-мм снарада. Для ўзмацнення абароны прадугледжана магчымасць устаноўкі дадатковага браніравання. У гэтым варыянце машына вытрымлівае трапленне куль калібра 14,5 мм, а лабавая браня – трапленне 30-мм снарадаў.

Узбраенне машын Stryker залежыць ад канкрэтнай мадэлі і прызначэння. Гэта могуць быць 7,62 мм альбо 12-мм кулямёты, аўтаматычныя гранатамёты, 105-мм гарматы, 120-мм мінамёты або супрацьтанкавыя ракетныя комплекты.

Бранявік выкарыстоўваецца для дастаўкі пяхоты на поле бою і непасрэднай агнявой падтрымкі, а таксама для выканання задач баявога і спецыяльнага забеспячэння.