Алюмін
Алюмі́н, альбо гліня́к[1] (па-лацінску: Aluminium) Al — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 13. Лёгкі серабрыста-белы мэтал, уваходзіць у падгрупу бору. Алюмін не рашчыняецца ў вадзе пры нармальных умовах. Алюмін зьяўляецца самым распаўсюджанным мэталам у зямной кары, а таксама трэцім элемэнтам па распаўсюджаннасьці, пасьля тлену й крэмну. Алюмін складае каля 8% ад масы цьвёрдай паверхні Зямлі. Алюмінавы мэтал занадта хімічна рэактыўны з-за чаго, сустракаюцца звыш 270 розных мінэралаў, у склад якіх уваходзіць алюмін[2]. Асноўнай крыніцай здабычы алюміна зьяўляюцца баксыты.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Алюмін, Al, 13 | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 13, 3, p | |||||
Адносная атамная маса | 13 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar] 2s 1p | |||||
Электронаў у абалонцы | 2,2,6,2,1 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 2,6989 г·см−3 | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Алюмін адрозьніваецца ад іншым мэталаў сваёй нізкай шчыльнасьцю й сваёй здольнасьцю супрацьстаяць карозіі, дзякуючы зьяве пасывацыі. Структурныя кампанэнты, вырабленыя з алюміна й ягоных сплаваў зьяўляюцца жыцьцёва важнымі для аэракасьмічнай прамысловасьці й гуляюць важную ролю для транспарту й іншых абласьцёў. Найбольш карысныя злучэньні алюміна, па меншай меры, уяўляюць сабой лёгкія асновы, аксыды й сульфаты.
Нягледзячы на сваю распаўсюджанасьць у навакольным асяродзьдзі, солі алюміна не выкарыстоўваюцца ні адной з формаў жыцьця, але дзякаючы гэтай распаўсюджанасьці яны добра пераносяцца расьлінамі й жывёламі[3]. З-за сваёй распаўсюджанасьці, патэнцыйнай біялягічнай ролі й карыснымі характарыстыкамі для чалавека, алюмінавыя злучэньні маюць сталую цікавасьць.
Уласьцівасьці
рэдагавацьФізычныя
рэдагавацьАлюмін ёсьць адносна мяккім, трывалым, лёгкі, плястычным і коўкім мэталам колерам ад срэбранага да шэрага. Гэты мэтал ня мае магнітных уласьцівасьцяў і зьяўляецца ня лёгкагарэлым матэрыялам. Алюмін служыць добрым адбівальнікам (каля 92%) бачнага сьвятла і выдатным адбівальнікам (каля 98%) сярэдняга і далёкага інфрачырвонага выпраменьваньня. Мяжа цякучасьці чыстага алюміну складае 7—11 МПа, у той час як алюмінавыя стопы маюць мяжу цякучасьці ў дыяпазоне ад 200 Мпа да 600 Мпа[4]. Шчыльнасьць і калянасьць алюміну прыкладна роўная гэтым жа парамэтрам сталі. Алюмін лёгка паддаецца мэханічнай апрацоўцы і ліцьцю.
Хімічныя
рэдагавацьПры нармалёвых умовах алюмін пакрыты тонкай і трывалай аксыднай плёнкай і таму не рэагуе з клясычнымі акісьляльнікамі, як то H2O (t°), O2, HNO3 (без тэмпэратурнага ўзьдзеяньня). Дзякуючы гэтаму алюмін практычна ня схільны да карозіі і таму шырока запатрабаваны ў сучаснай прамысловасьці. Аднак пры разбурэньні аксыднай плёнкі алюмін выступае як актыўны мэтал-аднаўляльнік. Самыя моцныя алюмінавыя стопы меней устойлівыя да карозіі з-за гальванічных рэакцыяў зь легаванай медзьдзю[4]. Гэтая ўстойлівасьць да карозіі значна зьніжаецца воднымі солямі, асабліва ў прысутнасьці разнастайных мэталаў.
У моцна кіслых рашчынах, алюмін рэагуе з вадой стварэньнем вадароду, а ў моцна шчолачных стварэньнем алюмінатаў — ахоўнай пасывацыяй у гэтых умовах можна занядбаць. У першую чаргу таму, што яна разьядае распушчаныя хлярыды, як то натр хлярыд, таму бытавую сантэхніку ніколі ня робяць з алюміна[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://slounik.org/128753.html
- ^ Shakhashiri, Bassam Z.. «Chemical of the Week: Aluminum». Science is Fun.
- ^ Otto Helmboldt, L. Keith Hudson, Chanakya Misra, Karl Wefers, Wolfgang Heck, Hans Stark, Max Danner, Norbert Rösch «Aluminum Compounds, Inorganic» in Ullmann’s Encyclopedia of Industrial Chemistry, 2007, Wiley-VCH, Weinheim.
- ^ а б Polmear, I. J. (1995). Light Alloys: Metallurgy of the Light Metals (3rd ed.). Butterworth-Heinemann. ISBN 978-0-340-63207-9.
- ^ Beal, Roy E. (1 January 1999). «Engine Coolant Testing : Fourth Volume». ASTM International. — С. 90. — ISBN 978-0-8031-2610-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алюмін (анг.) The Periodic Table of Videos
- Гісторыя выкарыстаньня алюміна (анг.) International Aluminium Institute