Хлёр
Хлёр (па-лацінску: Chlorum), Cl — хімічны элемэнт VII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 17. Адносіцца да галагенаў. Шырока распаўсюджаны ў прыродзе: 18-е месца сярод элементаў. Найбольш вядомыя мінералы — галіт, сыльвін, сыльвініт, карналіт, каініт, бішафіт. Газ жаўтавата-зялёнага колеру характэрнага паху, цяжэйшы за паветра. Моцны атляняльнік.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
жаўтавата-зялёны газ Ампула хлёру | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Хлёр, Cl, 17 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Галягены | |||||
Група, пэрыяд, блёк | 17, 3, p | |||||
Адносная атамная маса | 35,453 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Ne] 3s2 3p5 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 7 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Газ | |||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 1,56 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | -100,98 °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | -34,6 °C | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Ступені затляненьня | 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1, −1 | |||||
Выкарыстоўваецца для сынтэзу разнастайных арганічных і неарганічных злучэньняў (салянай кісьлі, хлярыдаў розных мэталаў). Больш за палову здабытага хлёру ідзе для атрыманьня палімэраў (паліхлёрвініл і інш.). Прымяняецца для адбельвання тканін, цэлюлёзы і паперы, а таксама ў санітарных мэтах (зьнезаражваньне, хляраваньне вады).
Хлёр зьяўляецца самай распаўсюджанай прычынай няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах. Раздражняе дыхальныя шляхі, пры высокай канцэнтрацыі прыводзіць да ацёку лёгкіх[1]. Прыводзіць да памяншэння ўтрыманьня свабодных амінакісьляў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Куценко С. А., Преображенская Т. Н. Хлор // Военная токсикология, радиобиология и медицинская защита. — СПБ.: ООО "Издательство ФОЛИАНТ", 2004. — С. 134—135. — ISBN 5-93929-082-5
- ^ Чрезвычайные ситуации с химически опасныси веществами. — Минск: ИВЦ Минфина, 2008. — С. 22. — ISBN 978-985-6847-51-9
Літаратура
рэдагаваць- Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 627. — ISBN 5-9221-0523-X
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Асноўныя зьвесткі пра хлёр - Wolframalpha
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |