Баязід I
Баязід I | |
султан | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 8 сакавіка 1354, |
Памёр | 8 сакавіка 1403 (49 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Сюлейман Чэлебі[d], Іса Чэлебі[d], Мэхмэд I, Мустафа Чэлебі[d], Муса Чэлебі[d], Шэхзадэ Эртугрул[d] і Хундзі Фатма Хатун[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Олівэра Лазаравіч[d], Дэўлэт Шах Хатун[d], Дэўлет Хатун[d], Марыя Фадрыка[d] і Хафса Хатун[d] |
Бацька | Мурад I |
Маці | Гюлчычэк Хатун[d] |
Подпіс |
Баязід I Маланканосны (1354 або 1360 — 9 сакавіка 1403) — асманскі султан.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сэрбамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на сталец — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сэрбіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстантынопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.
Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным эўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Босьнію і на Пэляпанэс.
Азіяцкае ўварваньне пад кіраўніцтвам хана Тымура, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баязід I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў