Махмуд II
Махмуд II | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 ліпеня 1785[1][2], |
Памёр | 1 ліпеня 1839[2] (53 гады), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Абдул-Мэджыд I[d], Абдул-Азіз[d], Адыле Султан[d], Саліха Султан[d], Атые Султан[d] і Міхрымах Султан[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Бэзмялем Валідэ Султан[d], Пэртэўніял Султан[d], Ашубіджан Кадын Эфэндзі[d], Хаш’яр Кадын Эфэндзі[d] і Hacıye Pertevpiyale Nevfidan Kadın[d] |
Бацька | Абдул-Хамід I |
Маці | Накшыдыл Султан[d] |
Подпіс |
Махмуд II (па-асманску: محمود ثانى) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1808 году па сваю сьмерць у 1839 годзе.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Панаваньне Махмуда адметнае шырокай адміністрацыйнай, вайсковай і фіскальнай рэформамі, якую ён распачаў, у выніку чаго быў прыняты Дэкрэт аб рэарганізацыі, які, потым, працягваўся ягонымі сынамі Абдул-Мэджыдам I і Абдул-Азізам. Дзякуючы рэформам і паводле аналёгіі са зьменамі, якія адбываліся ў краіне, Махмуда часьцяком клічуць Пятром I Турэччыны[3]. Ягоныя рэформы прадугледжвалі расфармаваньне кансэрватыўнага корпусу янычараў у 1826 годзе, што ліквідавала сур’ёзную перашкоду для прасоўваньня наступных рэформаў у імпэрыі, а таксама рэформаў ягоных пераемнікаў. Махмудавы рэформы характарызаваліся палітычнымі і сацыяльнымі зьменамі, якія ў канчатковым выніку прывялі да нараджэньня сучаснай Турэцкай Рэспублікі[4].
Акрамя таго, за часам кіраваньня Махмуда былі зьдзейсьнены шэраг нацыянальных паўстаньняў у Сэрбіі і Грэцыі, якія на той момант знаходзіліся пад уладай асманскага султану. Гэтыя паўстаньні прывялі да значных стратаў імпэрыі і стварэньня незалежнай Грэцыі.
Паводле агульнае характарыстыцы Асманская імпэрыя за часам Махмуда характарызавалася выяўленьнем вялікай цікавасьці да вэстэрнізацыі краіны, якая мела месца ў стварэньні падобных інстытутаў, зьмены палацавага парадку, паўсядзённага жыцьця, адзеньня, музыцы і многіх іншыя абласьцёў, якія зазначылі радыкальную рэформу[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Mahmud II. // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г д е Brozović D., Ladan T. Mahmud II. // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ Eugene Rogan (4 October 2002). «Outside In: Marginality in the Modern Middle East». I. B. Tauris. — С. 15. — ISBN 978-1-86064-698-0.
- ^ Karpat, H. Kemal (1959). «Turkey's Politics: The Transition to a Multi-Party System». Princeton University Press. ISBN 978-0-691-62623-9.
- ^ Necdet Sakaoğlu (2007). «Bu Mülkün Kadın Sultanları». Beyoğlu, İstanbul: Oğlak Yayıncılık ve Reklamcılık. — С. 387. — ISBN 978-9-753-29299-3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Махмуд II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Махмуд II. The Ottomans. (анг.)