Махмуд I
Махмуд I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1696, |
Памёр | 13 сьнежня 1754 (58 гадоў), |
Пахаваны | |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Бацька | Мустафа II[d] |
Маці | Саліха Сэбкаці Султан[d] |
Махму́д I (па-асманску: محمود اول) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1730 году па 1754 год. Заняў пасад пасьля паўстаньня Патроны Халіл, а таксама падтрымліваў добрыя адносіны з Сэфэвідзкай імпэрыяй і імпэрыяй Вялікіх Маголаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 2 жніўня 1696 ў Эдырнскім палацы ў сям’і султану Мустафы II. Там жа і атрымаў пачатковую адукацыю. Пасьля жыў у Канстантынопалі.
28 верасьня 1730 году Патрона Халіл зь невялікай групай янычараў і частцы жыхароў Канстантынопалю ўварваўся ў палац Тапкапы, патрабуючы пакараньня сьмерцю вялікага візыра Нэўшэхірлі Дамата Ібрахіма-пашы і адрачэньня Ахмэда III. Ахмэд III пагадзіўся на патрабаваньні. Ібрахім-паша быў задушаны, а новым султанам стаў Махмуд I[1]. За часам панаваньня Махмуда I былі зробленыя спробы мадэрнізацыі асманскага войска на эўрапейскі ўзор пад кіраўніцтвам графа дэ Банавалю, француза, які прыняў іслам. Але праз супраціўленьне янычараў гэтыя спробы праваліліся.
У 1736—1739 гадох Асманская імпэрыя вяла вайну супраць Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыяў. Аўстрыйскія войскі пацярпелі шэраг паразаў, у выніку чаго асманы вярнулі паўночную Сэрбію разам зь Бялградам і Малай Валахіяй, страчанымі ў 1718 годзе. Згодна зь Бялградзкай дамовай 1739 году Асманская імпэрыя атрымала ад Расеі Азоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Shaw, Stanford J. and Shaw, Ezel Kural (1976). «History of the Ottoman Empire and Modern Turkey», volume 1. Cambridge University Press. — С. 240. — ISBN 0-521-21280-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Махмуд I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Махмуд I. The Ottomans. (анг.)