Міжзорнае асяродзьдзе
Міжзорнае асяродзьдзе — рэчыва і палі, якія запаўняюць міжзорную прастору ўнутры галяктык. Міжзорнае асяродзьдзе складаецца зь міжзорнага газу, пылу (1% ад масы газу), міжзорных магнітных палёў, касьмічных промняў, а таксама нябачнай цёмнай матэрыі. Хімічны склад міжзорнага асяродзьдзя — прадукт першаснага нуклеасынтэзу і ядзернага сынтэзу ў зорках. На працягу існаваньня зорак ад іх сыходзіць зорны вецер, які вяртае ў асяродзьдзе элемэнты з атмасфэры зоркі. А напрыканцы жыцьця зоркі зь яе скідваецца абалонка, якая ўзбагачвае міжзорнае асяродзьдзе прадуктамі ядзернага сынтэзу.
Прасторавае разьмеркаваньне міжзорнага асяродзьдзя нетрывіяльнае. Акрамя агульнагаляктычных структур, такіх як перамычка (бар) і сьпіральныя рукавы галяктык, ёсьць і асобныя халодныя і цёплыя воблакі, аточаныя болей гарачым газам. Агульная асаблівасьць міжзорнага асяродзьдзя — яго надзвычай нізкая шчыльнасьць — 0,1..1000 атамаў у кубічным сантымэтры. У радыюсе 500 парсэк вакол Сонца сярэдняя канцэнтрацыя атамаў вадароду складае каля 0,85 см-3[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Астрофизиа космических лучей. — М.: Наука, 1984. — С. 39.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжзорнае асяродзьдзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Гэта — накід артыкула па астрафізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |