Мікола Шабовіч
Мікола Шабовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 1959 |
Памёр | 16 лістапада 2021 (62 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, філёляг, пэдагог |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
Міко́ла Шабо́віч (нар. 4 студзеня 1959, в. Бадзені, Мядзельскі раён, Менская вобласьць - 16 лістапада 2021) — беларускі паэт, кандыдат філялягічных навук (2004), дацэнт (2008). Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1998).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 4 студзеня 1959 году ў вёсцы Бадзені Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
У 1981 годзе скончыў філялягічны факультэт (беларускае аддзяленне) Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту па спецыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». У 1981—1986 гадох працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вялейскага раёну.
Цяпер працуе выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар паэтычных зборнікаў:
- «Дом» (1996),
- «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996),
- «Падары мне сваю адзіноту» (2002),
- «Мая надзея» (2006),
- «Хор болей не сьпявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэньні» (2008),
- «Прыколы ад Міколы» (2015),
- «Маладыя мроі маладога лета» (2017).
Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філязофская. Яна акумулюе як трагедычнасьць нашага часу, так і імгненьні шчасьця, радасьць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасьці — каханьне, сьветлае пачуцьцё да жанчыны.
На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзьмітры Мінько і іншыя[1]. Шэраг песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.
Перакладае на беларускую мову творы расейскіх (Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна) і беларускіх (Анатоль Аўруцін, Юры Фатнеў, Т. Лейка) паэтаў.
Навуковыя публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шабовіч, М. В. Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі / М. В. Шабовіч. — Дапаможнік. — Менск : БДПУ, 2007. — 54 с.
- Шабовіч, М. В. Беларуская мова і культура маўлення: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Менск : Права і эканоміка, 2011. — 46 с. (у сааўтарстве).
- Шабовіч, М. В. Сучасная беларуская мова: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Менск : Права і эканоміка, 2011. — 47 с. (у сааўтарстве).
- Шабовіч, М. В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія / М. В. Шабовіч; навук.рэд. П. А. Міхайлаў. — Менск : Логвінаў, 2013. — 198 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шабовіч, М. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 2006. — 174 с.
- Жукоўскі, А. Дзіўнаспевы пачуццяў у новай кнізе Міколы Шабовіча // Літаратура і мастацтва. — 2018. — № 7. — С.6.
- Сенатарава, Н. Так хочацца быць патрэбным // Нёман. — 2018. — № 2. — С.178-181.