Іван Іванавіч Шувалаў
Іван Іванавіч Шувалаў | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1 (12) лістапада 1727[1] ці 12 лістапада 1727[2] |
Смерць |
15 (26) лістапада 1797 (70 гадоў), 25 лістапада 1798[1] (71 год), 14 лістапада 1797[3] (70 гадоў) ці 25 лістапада 1797[2] (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Шувалавы |
Бацька | Ivan Shuvalov[d] |
Маці | Tatyana Ratislavskaya[d] |
Член у | |
Дзейнасць | ваенная служба[d][4], дзяржаўная служба[4] і мецэнацтва[d][4] |
Званне | генерал-паручнік[d] і генерал[5] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Іванавіч Шувалаў (руск.: Иван Иванович Шувалов) (1 (12) лістапада 1727, Масква — 14 (25) лістапада 1797, Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант (1760), фаварыт імператрыцы Лізаветы Пятроўны, мецэнат, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта і Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. Дзякуючы заступніцтву стрыечных братоў, Аляксандра і Пятра Шувалавых, удзельнікаў палацавага перавароту 1741, Іван Шувалаў апынуўся пры імператарскім двары. У 1742 г. пачаў прыдворную службу ў якасці пажа. У 1749 г. атрымаў званне камер-юнкера. Неўзабаве зрабіўся фаварытам імператрыцы Лізаветы Пятроўны.
У 1750-х Шувалаў меў прыкметны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Расіі, садзейнічаў развіццю рускай навукі і мастацтва, аказваў заступніцтва вучоным, пісьменнікам і мастакам. У ліку іншага ён падтрымліваў шматлікія распачынанні М. В. Ламаносава. Пад яго заступніцтвам у 1755 г. быў заснаваны Маскоўскі ўніверсітэт (і ён стаў яго першым куратарам), а ў 1757 г. створана Акадэмія майстэрстваў (Шувалаў быў яе прэзідэнтам да 1763).
Пасля ўзыходжання Кацярыны II граф Шувалаў апынуўся ў няміласці. З 1763 па 1777 г. ён знаходзіўся за мяжой (афіцыйна — у водпуску «па хваробе»), выконваў шэраг дыпламатычных і іншых даручэнняў рускага ўрада. Адначасна займаўся збіраннем калекцыі твораў мастацтва. Пасля перадаў сваю калекцыю Акадэміі майстэрстваў і Эрмітажу.
Вярнуўшыся ў Расію, у палітычным жыцці актыўна не ўдзельнічаў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1019738294 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ а б ШУВАЛОВ Иван Иванович // Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 3: Р—Я / под ред. А. М. Панченко — СПб.: Наука, 2010. — С. 428–430. — ISBN 978-5-02-025203-5
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 17 снежня 2022.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Голицин Ф. Н. Жизнь обер-камергера Ивана Ивановича Шувалова, писанная племянником его тайным советником кн. Федором Николаевичем Голициным // Московитянин, 1853. — Т. 2. — № 6. — Март. — Кн. 2. — Отд. 4. — С. 87-98.
- Бартенев П. И. Биография И. И. Шувалова, М., 1857.
- Анисимов Е. В. И. И. Шувалов — деятель российского просвещения // Вопросы истории. 1985. No 7.
- Юрий Когинов. Иван Шувалов: Татьянин день. АСТ; 1998.
- Шувалов И. И. Известие с театра войны. О взятии Берлина // Архив князя Воронцова. — Кн. 7. — М.: Типография Грачева и К, 1875. — С. 437—438.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1727 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1797 годзе
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1798 годзе
- Памерлі 14 лістапада
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Шувалавы
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
- Члены Акадэміі Расійскай
- Мецэнаты Расійскай імперыі
- Фаварыты манархаў