Перайсці да зместу

Джэрэмі Бэнтам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэрэмі Бэнтам
англ.: Jeremy Bentham
Дата нараджэння 15 лютага 1748(1748-02-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1832(1832-06-06)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Jeremiah Bentham[d][6][7]
Маці Alicia Woodward Grove[d][6]
Род дзейнасці філосаф, купец, адвакат, палітолаг, суфражыстка, праваабаронца, юрыст, animal rights advocate, пісьменнік, эканаміст, дзеяч Рэфармацыі, палітычны тэарэтык
Навуковая сфера паліталогія, сацыялогія, псіхалогія
Навуковае званне магістр права
Альма-матар Оксфардскі ўніверсітэт
Вядомы як вынаходнік, ідэолаг
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэ́рэмі Бэ́нтам (англ.: Jeremy Bentham; 15 лютага 1748, Лондан — 6 чэрвеня 1832, Лондан) — англійскі асветнік, вынаходнік, адзін з заснавальнікаў ідэалогіі неалібералізму.

Джэрэмі Бэнтам нарадзіўся ў багатай сям’і ў Лондане. Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на лацінскай мове. У 7 гадоў — іграць на скрыпцы. У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж Оксфардскага ўніверсітэта. У 1769 г. атрымаў ступень магістра права.

Працаваў прыватным адвакатам у Лондане. У 17861787 гг. жыў разам з братам Сэмюэлам Бэнтамам у Крычаве, дзе падрыхтаваў праект Паноптыкона. Пасля вяртання ў Вялікабрытанію актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі палітыкамі і эканамістамі, у тым ліку Адамам Смітам. Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні Універсітэцкага каледжа ў Лондане.

Пасля смерці па яго асабістаму тастаменту яго цела было публічна анатамавана, галава і шкілет запоўнены сенам і муміфікаваны. З 1850 г. мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.

Зноскі

  • Crimmins, J. Secular Utilitarianism: Social Science and the Critique of Religion in the Thought of Jeremy Bentham / James E. Crimmins. — Oxford: Clarendon Press, 1990 ISBN 978-0198277415
  • Эткинд, А. Внутренняя колонизация. Имперский опыт России / Александр Эткинд. — М.: Новое литературное обозрение, 2014 ISBN 978-5-4448-0151-2