Дамаскі пратакол
Дама́скі пратако́л — сакрэтны дакумент, перададзены 23 мая 1915 года Фейсалу I, сыну Хусейна бен Алі, караля Хіджаза і шэрыфа Мекі, прадстаўнікамі падпольных арабскіх арганізацый Аль-Фатат і Аль-Ахд падчас другога візіту ў Дамаск у ходзе місіі па кансультацыі з асманскімі чыноўнікамі ў Канстанцінопалі.
Змест пратакола
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва сакрэтных абшчын заявіла, што падтрымлівае паўстанне Хусейна бен Алі супраць Асманскай імперыі ў выпадку яго ўзнікнення. У пратаколе быў выкладзены шэраг патрабаванняў, якія, як лічылася, былі перададзены брытанцам, якія мелі намер стварыць незалежную арабскую дзяржаву на Блізкім Усходзе. Аль-Фатат і Аль-Ахд настойвалі на тым, што ўсе землі Асманскай імперыі, якія ляжаць у Заходняй Азіі на поўдзень ад 37-й паралелі, павінны быць перададзены арабам для стварэння ўласнай краіны. Пазней патрабаванні, выкладзеныя ў Дамаскім пратаколе, сталі асновай для перапіскі Макмахана і Хусейна.
Ключавыя пункты Дамаскага пратакола:
- прызнанне Брытанскай імперыяй незалежнасці арабскіх зямель, якія складаюць сучасныя Ірак, Сірыю, Ліван, Іарданію, Ізраіль, Палесціну, Саудаўскую Аравію, Емен і іншыя краіны Аравійскага паўвострава;
- адмена рэжыму капітуляцыі, прадастаўленне іншаземцам эксклюзіўных правоў;
- абаронны саюз паміж брытанскімі і арабскімі дзяржавамі;
- «прадастаўленне эканамічных пераваг» брытанцам.
У перакладзе Дамаскага пратакола ад 1938 года вызначаліся наступныя межы арабскай дзяржавы:
- Поўнач: лінія Мерсін—Адана, да 37-й паралелі і далей па лініі Бірэгіч—Урфа—Мардзін—Мід’ят—Джызрэ—Амадзія да мяжы з Персіяй;
- Усход: па персідскай мяжы на поўдзень да Персідскага заліва;
- Поўдзень: Індыйскі акіян (за выключэннем брытанскай правінцыі Адэн, статус якой павінен быў захавацца);
- Захад: Чырвонае і Міжземнае мора на поўнач ад Мерсін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Канферэнцыя ў Сан-Рэма (1920)
- Дэкларацыя Бальфура 1917 года
- Брытанскі мандат у Палесціне
- Сірыйскае Арабскае Каралеўства
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fromkin, David (1990). A Peace To End All Peace. Avon Books, New York. ISBN 0-8050-6884-8
- Herzog, Jacob David (1975). A People That Dwells Alone: Speeches and Writings of Yaacov Herzog. Weidenfeld and Nicolson.
- Ismael, Tareq Y. (1991). Politics and Government in the Middle East and North Africa. University of Florida Press. ISBN 0-8130-1043-8
- Paris, Timothy J. (2003). Britain, the Hashemites and Arab Rule, 1920—1925: The Sherifian Solution. London: Routledge. ISBN 0-7146-5451-5