Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт
Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: London South Bank University | |
Арыгінальная назва | англ.: London South Bank University |
Заснаваны | 1982 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Студэнты | 17 600 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лондан |
Сайт | lsbu.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт (англ.: London South Bank University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт знаходзіцца ў лонданскім раёне Саўтварк, недалёка ад паўднёвага берага ракі Тэмзы (мясцовасць Саўт-Банк), ад якой і атрымаў сваю назву (англ.: South Bank літаральна значыць "паўднёвы бераг"). Заснаваны ў 1892 годзе як політэхнічны інстытут, ён атрымаў статус універсітэта ў 1992 годзе ў адпаведнасці з брытанскім законам аб дадатковай і вышэйшай адукацыі.
У верасні 2003 года ўніверсітэт змяніў назву на сучасную і з тых часоў адкрыў некалькі новых цэнтраў, уключаючы школу аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, цэнтр эфектыўнай і аднаўляльнай энергіі, новы студэнцкі цэнтр, цэнтр прадпрыемстваў і новы медыяцэнтр. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў і працуе каля 1 700 супрацоўнікаў.
У лістападзе 2016 года ўніверсітэт быў названы прадпрымальніцкім універсітэтам года па версіі "Times Higher Education Awards". У 2017 годзе ў рамках праграмы выкладання перадавога вопыту ўніверсітэту быў прысвоены "срэбны" ўзровень.
Cтруктура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа прыкладных навук
- Школа мастацтваў і крэатыўных індустрый
- Школа навакольнага асяроддзя і архітэктуры
- Школа бізнесу
- Школа інжынерыі
- Школа аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі
- Школа права і сацыяльных навук
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі Саўт-Банкскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы