Перайсці да зместу

Універсітэт імя Роберта Гордана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Роберта Гордана
англ.: Robert Gordon University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Robert Gordon University
Дэвіз Omni Nunc Arte Magistra[d]
Заснаваны 1992
Краіна
Размяшчэнне Абердзін, Шатландыя
Сайт rgu.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Роберта Гордана (англ.: Robert Gordon University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Абердзін у Шатландыі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт імя Роберта Гордана стаў універсітэтам у 1992 годзе і ўзнік з навучальнай установы, заснаванай у XVIII стагоддзі Робертам Горданам, заможным купцом з Абердзіна, і розных устаноў, якія забяспечвалі адукацыю дарослых і тэхнічную адукацыю ў ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў. Гэта адзін з двух універсітэтаў у горадзе.

Універсітэт прысуджае ступені ў шырокім дыяпазоне дысцыплін ад бакалаўра да доктара, у першую чаргу ў прафесійных, тэхнічных, медыцынскіх і мастацкіх дысцыплінах і тых, якія найбольш прыдатныя для бізнесу і прамысловасці. Таксама прапануецца шэраг традыцыйных навучальных праграм, напрыклад, у галіне сацыяльных навук. Акрамя таго, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі ўніверсітэта займаюцца даследаваннямі па шэрагу напрамкаў.

Зноскі