Сусекскі ўніверсітэт
Сусекскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Sussex | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Sussex |
Заснаваны | 1959 |
Год рэарганізацыі | 1961 |
Студэнты | 17 319[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Брайтан і Хоўв, Англія |
Сайт | sussex.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусекскі ўніверсітэт (англ.: University of Sussex) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брайтан і Хоўв.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт у асноўным знаходзіцца ў межах горада Брайтан і Хоўв. Яго вялікі кампус акружаны нацыянальным паркам Саўт-Даунс і знаходзіцца прыкладна ў 5 кіламетрах ад цэнтра горада. Універсітэт атрымаў каралеўскую хартыю ў жніўні 1961 года.
Больш за траціну навучэнцаў універсітэта навучаецца ў аспірантуры, а каля траціны супрацоўнікаў не з'яўляюцца выхадцамі са Злучанага Каралеўства. Гадавы даход установы за 2019/2020 навучальны год склаў 319,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў пры выдатках 282 мільёны фунтаў стэрлінгаў.
Універсітэт мае 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 15 членаў Каралеўскага таварыства, 10 членаў Брытанскай акадэміі, 24 члены Акадэміі грамадскіх навук і лаўрэатаў прэміі Крафарда. Многія з выкладчыкаў таксама атрымалі прэмію Каралеўскага літаратурнага таварыства, ордэн Брытанскай імперыі і прэмію Бэнкрафта. Сярод выпускнікоў - кіраўнікі дзяржаў, дыпламаты, палітыкі, выбітныя навукоўцы і грамадскія дзеячы.
Зноскі
- ↑ https://www.sussex.ac.uk/webteam/gateway/file.php?name=all-students-summary---ug.pdf&site=381
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сусекскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы