Перайсці да зместу

Ліпецкая вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпецкая вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 6 студзеня 1954
Кіраўнік Igor Artamonov[d]
Насельніцтва
  • 1 125 921 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 24 100 км²
Ліпецкая вобласць на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-LIP
Код аўтам. нумароў 48
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліпецкая вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтральнай частцы Цэнтральнай Расіі. Утворана 6 студзеня 1954 года з часткі тэрыторый Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцей. Мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцямі.

На момант утварэння вобласць складалася з 34 раёнаў. У цяперашні час адміністрацыйна падзелена на 18 раёнаў і 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліпецк і Ялец) (раённыя і гарадскія муніцыпальныя ўтварэнні). Другі ўзровень мясцовага самакіравання складаюць 6 гарадоў раённага падпарадкавання (Гразі, Данкоў, Задонск, Лебядзянь, Усмань), Чаплыгін), 1600 сельскіх населеных пунктаў, аб’яднаных у 304 сельскія адміністрацыі (сельскія муніцыпальныя ўтварэнні), і 4 акругі ў складзе г. Ліпецка (Левабярэжная, Кастрычніцкая, Правабярэжная, Савецкая).

Карысныя выкапні вобласці прадстаўленыя 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментавая сыравіна. Па запасах карбанатнай сыравіны вобласць займае 1-е месца ў РФ. Значныя радовішчы торфу. Вялікай вядомасцю ў краіне карыстаюцца Ліпецкія мінеральныя крыніцы Архівавана 19 верасня 2007. і лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.

Клімат умерана-кантынентальны з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня: −7 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня: +20.9 °C.

У вобласці знаходзяцца 2 запаведнікі: Галічча Гара — самы маленькі запаведнік Расіі з даледавіковай флорай, а таксама частка Варонежскага запаведніка.

Прамысловая вытворчасць з’яўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласці, на яго долю прыходзіцца каля 66 % валавога рэгіянальнага прадукта. У 2005 годзе выраблена прадукцыі на суму больш 205 млрд. руб. з ростам на 2 %. Прамысловы комплекс вобласці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную металургію, дзель прадукцыі якой значна павялічылася ў параўнанні з 1991 годам, машынабудаванне і металаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнанні з 1991 годам (с 23 % до 11,5 %), электраэнергетыку (7 %), харчовую (14 %), хімічную, лёккую прамысловасці і прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

У ліку найбуйных прамысловых прадпрыемстваў Архівавана 19 верасня 2007. — акцыянерныя грамадствы: ААТ «Наваліпецкі металургічны камбінат», «Індэзіт інтэрнэшнл», ААТ «Ліпецкэнерга», ААТ «Ліпецкхлебмакаронпром», ЗАТ «Ліпчанка», ЗАТ Завод «Расінка», ААТ «Лебядзянскі», ААТ «Ліпецкі холадакамбінат», ААТ «Ліпецкцэмент», АОЗТ СУ-11 «Ліпецкбуд» і інш. Прадпрыемствы вобласці падтрымліваюць адносіны з фірмамі з больш 90 краін свету.

Насельніцтва практычна монанацыянальнае, абсалютную большасць насельніцтва складаюць рускія:

Народ Колькасць у 2002 годзе, тыс. (*Архівавана 26 студзеня 2012.)
Рускія 1162,9
Украінцы 13,4
Армяне 5,4
Азербайджанцы 3,4
Цыгане 3,1
Беларусы 2,7
Татары 1,8
Малдаване 1,3
Немцы 1,1
Грузіны 1,0
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чалавек
Год Колькасць
1959 1 159 000 [4]
1973 1 223 000 [5]
1987 1 218 000
Год Колькасць
1989 1 230 200 [4]
1997 1 249 000 [6]
1998 1 248 000 [7]
Год Колькасць
2009 1 163 300 [4]
2016 1 156 055 [8]
2018 1 150 201 [9]
Год Колькасць
2020 1 139 371 [10]
2021 1 128 192
2023 1 125 921

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.
  4. а б в Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 8 жніўня 2024.
  5. Ли́пецкая о́бласть // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 14. — С. 481.
  6. Лі́пецкая во́бласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 274.
  7. Ли́пецкая о́бласть // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 371. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  8. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2016.xls
  9. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  10. https://www.gks.ru/storage/mediabank/Popul2020.xls