Перайсці да зместу

Чачня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чачня
чач.: Нохчийчоь
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Shatlak's Song[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 9 студзеня 1993
Кіраўнік Рамзан Ахматавіч Кадыраў
Насельніцтва
  • 1 492 992 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 16 165 км²[2]
Чачня на карце
Чачня, карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][3]
Код ISO 3166-2 RU-CE
Тэлефонны код 871
Код аўтам. нумароў 20 і 95
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чачня́, Чачэ́нская Рэспубліка (руск.: Чече́нская Респу́блика, Чечня́; чач.: Нохчийн Республика, Нохчийчоь [ˈnoxtʃiːtʃɥø]) — суб’ект на поўдні Еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Паўночнай Асеціяй, Дагестанам, Стаўрапольскім краем і Грузіяй. Насельніцтва 1,1414 млн чал. (2005). Шчыльнасць насельніцтва 76 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва 34,0 %. Нацыянальны склад: чачэнцы 93,5 %, рускія 3,7 %. Таксама пражываюць нагайцы, кумыкі і інш. Сталіца — г. Грозны.

Займае цэнтральную частку паўночных схілаў Вялікага Каўказа (вышыня да 4493 метраў, гара Тэбуласмта) і прылеглыя да яе Чачэнскую і Церска-Кумскую нізіну. Карысныя выкапні: нафта, газ, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −3 °C на Церска-Кумскай нізіне да −12 °C у гарах, ліпеня адпаведна 25 і 21 °C. Ападкаў 300—1000 мм за год. Галоўныя рэкі — Церак і Сунжа з прытокам Аргун. Глебы на раўніне каштанавыя, светла-каштанавыя і горна-лугавыя і чарназёмныя, у гарах горна-лясныя і горна-лугавыя. Расліннасць на Церска-Кумскай нізіне палынна-салянкавая, на Чачэнскай раўніне стэпавая і лесастэпавая, у гарах да 1600—2000 м шыракалістыя лясы (пераважна букавыя), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. У складзе жывёльнага свету ў гарах каменная і лясная куніцы, буры мядзведзь, дзік, казуля, воўк, лясны кот, з птушак — чорнагаловы грыф, каменная курапатка, каўказскі цецярук, у стэпах і лесастэпах шмат грызуноў, з птушак — дзікія качкі, драфа, гусі, у далінах рэк — каўказскі фазан.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка падзяляецца на 15 раёнаў:

Гарады (чырвоныя лічбы) і раёны (чорныя лічбы) Чачні
  1. Наурскі раён
  2. Шэлкаўскі раён
  3. Надцерачны раён
  4. Грозненскі раён
  5. Гудэрмескі раён
  6. Сунжэнскі раён
  7. Ачхой-Мартанаўскі раён
  8. Урус-Мартанаўскі раён
  9. Шалінскі раён
  10. Курчалоеўскі раён
  11. Ітум-Калінскі раён
  12. Шатойскі раён
  13. Вядзенскі раён
  14. Нажай-Юртаўскі раён
  15. Шаройскі раён

Асноўныя населеныя пункты:

  1. Знаменскае
  2. Наурская
  3. г. Ачхой-Мартан
  4. г. Урус-Мартан
  5. г. Грозны
  6. г. Шалі
  7. г. Гудэрмес
  8. Шэлкаўская
  9. Ітум-Калі
  10. Шатой
  11. Ведзено
  12. Нажай-Юрт

Зноскі