Перайсці да зместу

Ніл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніл
ар. النيل
Ніл у Егіпце
Ніл у Егіпце
Характарыстыка
Даўжыня 6671 км
Басейн 3 400 000 км²
Расход вады 2 830 м³/с
Вадацёк
Выток Карэге
 • Каардынаты 15°38′25″ пн. ш. 32°30′20″ у. д.HGЯO
Вусце Міжземнае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 31°27′55″ пн. ш. 30°22′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Міжземнае мора

Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніл (грэч. Νειλος, араб. النيل) — самая доўгая рака на Зямлі (даўжыня 6671 км[1].), цячэ ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частцы Афрыкі, праходзіць усе кліматычныя зоны кантынента. З-за сваёй вялікай даўжыні знаходзіцца ў абодвух паўшар'ях: выток на 2°16′ пд. ш., а вусце на 31° пн. ш. Вадазбор 2870 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 тыс. м³/сек.

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]
Назва Ніла іерогліфамі на егіпецкай мове

На старажытнай егіпецкай мове Ніл называўся Ḥ'pī ці Iteru, што азначае «рака» (назва, запісаная іерогліфамі, паказана на рысунку злева: літаральна itrw і азначальнік «вада»[2]). У копцкай, словы piaro (саідскі дыялект) ці phiaro (бахайрскі дыялект) са значэннем «гэта рака» (літаральна p(h).iar-o «гэты канал вялікі») паходзяць ад тае ж старажытнай назвы.

Беларуская назва Ніл і арабскія назвы en-Nîl і an-Nîl абедзве паходзяць з лацінскага Nilus і старажытнагрэчаскага Νεῖλος[3][4]. Аднак, далейшая этымалогія аспрэчваецца[4][5]. Адна з магчымых этымалогій выводзіць назву з семіцкага Nahal са значэннем «рака»[6]. Назвы «Белы Ніл» і «Блакітны Ніл», якімі называюцца вярхоўі ракі, узніклі ад арабскай назвы ракі, якая першапачаткова адносілася толькі да суданскага адрэзка, які пачынаецца ў Хартуме[4].

Сучасныя егіпцяне звычайна называюць раку «Эль-Бахр»[4].

Ніл — калыска самай старажытнай цывілізацыі на Зямлі. Жыццё старажытных егіпцян канцэнтравалася вакол дэльты і даліны ніжняга Ніла. Першая спроба вызначыць месцазнаходжанне вытока мела месца ў часы Нерона ў 54 — 68 гг. н.э. Але толькі экспедыцыі еўрапейскіх першапраходцаў у 19 ст. атрымалі інфармацыю аб рацэ і яе наваколлі. Першымі, хто трапіў у раён возера Вікторыя былі Рычард Бартан і Джон Спек. Экспедыцыя нарадзіла гіпотэзу, што Ніл выцякае з возера Вікторыя. Наступным падарожнікам, які адкрыў Луалабе, пачатак Конга, памылкова прыняты за выток Ніла, быў Давід Лівінгстан. Сапраўдны пачатак Ніла адшукаў Генры Мортан Стэнлі, які дзякуючы дакладнаму вывучэнню ваколіц возера Вікторыя, адкрыў сапраўдны выток — раку Кагеру.

Выток ракі Ніл — 420-кіламетровая рака Кагера, якая бярэ пачатак у месцы злучэння рэк Ніаваронгу і Рувуву. Кагера цячэ па вулканічнай глебе і мае некалькі скальных парогаў, утвараючых вадаспады. Праз 400 км яна ўпадае ў возера Вікторыя, у некалькіх км ад горада Букоба, і выцякае з возера на поўнач пад назвай Ніл Вікторыі. Ніл Вікторыі бярэ пачатак у паўночнай частцы праліва Росберы, які аддзяляе востраў Бувума ад угандыйскага берага возера, а потым цячэ на паўночны захад па крышталічным рэчышчы, утвараючы водныя каскады. Два з іх маюць выгляд вялікіх вадаспадаў — Рыпон і Авена. Праз 200 км Ніл Вікторыі ўпадае ў забалочанае возера К'ёга, з якога выцякае вадаспадамі Мурчысана і цячэ ў возера Альберт. Выцякаючы з яго мае назву Ніл Альберта. Далей мінуючы Афрыканскае ўзвышша цячэ на поўнач.

Дэльта

Ніл Альберта цячэ на поўнач у вузкую даліну Німул. Праз некалькі соцень км паварочвае на паўночны захад. У гэтым месцы ў Ніл упадае правы прыток рака Асва. Ніл пачынае цячы на поўнач пад назвай Горны Ніл (Bahr al-Jabal). З гэтага месца рака становіцца суднаходнай. Пасля мясцовасці Джуба Ніл цячэ ў нізіны ўсходняга Судана, а потым паміж 7 і 9° пн. ш. упадае ў сістэму багнаў Ас-Сууд і распадаецца на некалькі рукавоў. Высокая тэмпература паветра ў сухую пару года вядзе да таго, што Горны Ніл амаль цалкам знікае з паверхні зямлі як самастойная рака. На гэтым участку Горны Ніл траціць 2/3 запасаў вады. У паўднёвым Судане Ніл прымае вялікі левы прыток Бахр аль-Газал. Дзякуючы яму становіцца вялікай ракой і з гэтага моманту мае назву Белы Ніл (Al-Bahr al-Abyad). Спачатку ён цячэ на ўсход. Але пасля правага прытока Сабат, паварочвае на поўнач. Потым плынь Ніла ляжыць праз сухія раўніны, якія ўваходзяць ва ўсходнюю частку Сахары, і рака цячэ праз сталіцу Судана, Хартум. У Хартуме злучаецца з найвялікшым прытокам — Блакітным Нілам (Al-Bahr al-Azraq). Пасля ўпадзення Блакітнага Ніла рака цячэ далей пад назвай Ніл. На ўзвышшы Баюда Ніл мае выгляд літары «S». Сутыкнуўшыся са скаламі, рака ўтварае парогі. У гэтай частцы ракі іх 6, іх абазначаюць рымскімі лічбамі ва ўзрастаючым парадку ў бок пачатку ракі. Парогі суднаходныя толькі пад час высокай вады. Апошнім вялікім прытокам Ніла з'яўляецца Атбара. Потым Ніл праходзіць 2 500 км праз Сахару. Перад упадзеннем у Міжземнае мора раздзяляецца і ўтварае вялікую дэльту.

Ніл упадае ў Міжземнае мора вялікай дэльтай, прыкладна 22 000 км². Яна пачынаецца ў прыгарадзе Каіра, аддаленага ад мора на 175 км. Уздоўж берага дэльта мае шырыню 220 км. Ніл раздзелены на два рукавы:

Дэльта Ніла шчыльна заселеная і эканамічна развітая. Дзякуючы ўрадлівай глебе, тут вырошчваюць цукровы трыснёг, жыта і інш.

  1. З Кагерай
  2. Faulkner, Raymond O. (1962). Concise Dictionary of Middle Egyptian. Griffith Institute. p. 33.
  3. "Nile". Oxford English Dictionary (3 ed.). Oxford, England: Oxford University Press. December 2009.
  4. а б в г «Nile» in the Encyclopædia Britannica, 11th ed., Vol. 19. 1911. Hosted at Wikisource.
  5. An overview is given by: Carles Múrcia (2006). [https://web.archive.org/web/20140304065941/http://www.aulaorientalis.org/AuOr%20escaneado/AuOr%2025-2007/AuOr%2025-2007-2/2/U-2-5-Murcia-Nil-amazic.pdf Архівавана 4 сакавіка 2014. Архівавана 4 сакавіка 2014. Архівавана 4 сакавіка 2014. грэч. Νεῖλος : El nom grec del riu Nil pot ser d'origen amazic?] Архівавана 4 сакавіка 2014. Aula Orientalis 24: 269—292
  6. Nile. Online Etymology Dictionary. Праверана January 20, 2013.