Перайсці да зместу

Паспеліхінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паспеліхінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 19 947 чал. (2021)[4]
Плошча
  • 2 423 км²
Паспеліхінскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паспеліхінскі раён (руск.: Поспе́лихинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Паспеліха, размешчанае за 211 км ад Барнаула.

Раён размешчаны на паўднёвым захадзе края. Плошча — 2423 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,8 °C, ліпеня 20,2 °C. Гадавы ўзровень атмасферных ападкаў — 375 мм.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Алей, Чарыш, Папярочная, Кляпечыха, Локцеўка. Азёры — Гусінае, Сідарошына. Глебы — суглініста-чарназёмныя, саланцавата-падзолістыя, пясчаныя. Ландшафт — лесастэп з калкамі. Растуць бяроза, таполя, асіна, хмызнякі, у стэпавай частцы — трава. Фаўна — лось, ліса, заяц, тхор, каза, суслік.