Перайсці да зместу

Раманаўскі раён (Алтайскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раманаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 студзеня 1944
Насельніцтва
  • 10 874 чал. (2021)[4]
Плошча
  • 2 082 км²
Раманаўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раманаўскі раён (руск.: Рома́новский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Раманава, размешчанае за 220 км ад Барнаула.

Раён размешчаны на захадзе края, ва ўсходняй частцы Кулундзінскай раўніны. На поўначы мяжуе з Зав’ялаўскім, на ўсходзе з Мамантаўскім, на поўдні з Ваўчыхінскім і Навічыхінскім, на захадзе з Родзінскім раёнамі.

Плошча — 2082 км².

Рэльеф раўнінны. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,2 °C, ліпеня +19 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 340 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры Молакава, Горкае. Глебы — паўднёвыя чарназёмы, сустракаюцца саланцы, саланчакі. Шмат бярозавых калкоў.