Перайсці да зместу

Петрапаўлаўскі раён (Алтайскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петрапаўлаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1944
Насельніцтва
  • 10 571 чал. (2021)[4]
Плошча
  • 1 618 км²
Петрапаўлаўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3], UTC+6 і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петрапаўлаўскі раён (руск.: Петропа́вловский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны 15 студзеня 1944 года з 9 сельсаветаў Быстраістоцкага раёна. 1 лютага 1963 года раён быў скасаваны, 30 снежня 1966 года — адноўлены.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Петрапаўлаўскае.

Раён размешчаны на паўднёвым усходзе края. Рэльеф — перадгорная раўніна. Плошча — 1618 км². Здабываюцца жвір, пясок, гліна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,2 °C, ліпеня +18,9 °C. Гадавыя нормы атмасферных ападкаў 450 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Об, Ануй. Ёсць 4 азёры. Глебы чарназёмныя. Растуць хвоя, бяроза, таполя, асіна, разнатраўе. Фаўна — ліса, заяц, лось, воўк, казуля, сурок, барсук, норка, калонак, андатра.